1 чэрвеня ў Дзіцячым парку культуры і адпачынку г. Заслаўя адбылася прэзентацыя зборніка літаратурных твораў вучняў сярэдніх навучальных устаноў горада Заслаўя «Зорны россып», укладальнік Святлана Анатольеўна Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
«Зорны россып» – трэці агульнагарадскі калектыўны зборнік літаратурнай творчасці і выяўленчага мастацтва юных жыхароў горада Заслаўя. Два папярэднія зборнікі пад назвамі «Струмені заслаўскай крынічкі» і «Нашчадкі Рагнеды» былі выдадзены, адпаведна, у 2016 і 2017 гадах.
У прадстаўлены зборнік увайшлі вершы, казкі, эсэ, замалёўкі і іншыя літаратурныя творы вучняў трох сярэдніх навучальных устаноў горада. Выхаванцы мастацкага аддзялення Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў упрыгожылі творы аўтараў каляровымі ілюстрацыямі. Кніга выдадзена ў гонар Года малой радзімы.
Фота Быкава С.І.
Навіна на сайце газеты Прысталiчча