Застаюцца песня і Радзіма

Творчы вечар Навума Гальпяровіча адбыўся ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Кніга прозы «Горад», прысвечаная роднаму Полацку, стала цэнтрам увагі. У жывой нязмушанай гутарцы аўтар шчыра распавядаў аб пройдзеных жыццёвых сцяжынах, сям’і, журналісцкай працы, радасных сустрэчах з выбітнымі людзьмі, дзяліўся творчымі планамі і жартаваў. Зацікаўлена і арыгінальна вяла сустрэчу-інтэрв’ю супрацоўнік літаратурнага музея Валянціна Сяргееўна Кароткіна, дадаючы да партрэта пісьменніка немалаважныя дэталі, расказваючы пра мастацка-дакументальныя асаблівасці кнігі. На цікавы душэўны расповед Навума Якаўлевіча адгукнуліся і госці: прысутныя студэнты, сябры, калегі, літаратары задавалі шмат пытанняў пісьменніку, падыходзілі за памятнымі аўтографамі на кніжку і сэлфі.

Яркія моманты творчага суразмоўніцтва зафіксавала ў фотарэпартажы Марына Варабей.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.