Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам Віктара Шніпам

Дарагія сябры!

Выдавецтва «Чатыры чвэрці» інфармуе:

13 лістапада а 17-й гадзіне 
адбудзецца сустрэча з чытачамі,
якая ўключае літаратурна-музычную кампазіцыю,
прысвечаную творчасці вядомага беларускага пісьменніка Віктара Шніпа.

З удзелам аўтара пройдзе прэзентацыя новых кніг, выдадзеных у 2014 годзе: у серыі «Бiблiятэка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi» — кніга «Першы папяровы снег», у серыі «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» — «Тутэйшая туга».

Супрацоўнікі выдавецтва
чакаюць неабыякавых да беларускага слова чытачоў на шчырую размову аб літаратуры, ролі і значэнні яе ў жыцці сучаснага чалавека.

Месца сустрэчы: Бібліятэка імя Янкі Купалы
Мінск, вул. В. Харужай, 16

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.