Выйшла ў свет новая кніга паэзіі Ірыны Тулупавай "Чую і адгукаюся…"

Вялікую частку кнігі вершаў складаюць верлібры, якія ўзніклі на мяжы паэзіі і прозы і адлюстроўваюць аўтарскую пазіцыю ў адвечным супрацьстаянні добрага і злога, рацыянальнага і эмацыянальнага. Аб’яднаныя ў тэматычныя часткі, яны раскрываюць акалічнасці жыцця чалавека і пошукі ім сваёй дарогі. Грамадзянскія і лірычныя, вершы лёгка ўспрымаюцца, ёмкія радкі па меры прачытання выбудоўваюцца ў пэўным рытме. Распачынаецца і заканчваецца кніга традыцыйнымі вершамі з запамінальнымі рыфмамі і строфамі.

Выданне адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі.

На фота першая сустрэча аўтара з новай кнігай.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.