Свята друкаванага слова

Выдавецтва «Чатыры чвэрці» прыняло ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства 4 верасня 2016 года ў г. Рагачове — была прэзентавана кніга-альбом «Тураўская рапсодыя». Кніга — помнік Тураўшчыне: тут і беларускія традыцыі, і аўтэнтычнасць абрадаў, данесеных жыхарамі краю да нашых дзён, святасць тураўскай зямлі і сучаснае жыццё горада. На пляцоўцы «Сучасная беларуская кніга» гасцей і жыхароў Рагачова сустрэў і распачаў прэзентацыю выдавецтва ўзорны фальклорны ансамбль «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці. Удзельнікі калектыву пад кіраўніцтвам таленавітага этнахарэографа Мікалая Козенкі вадзілі карагоды, танцавалі, выконвалі абрадавыя песні, прыцягвалі аўдыторыю да сябе сваёй шчырасцю. Гучалі радкі з верша В. Шніпа «Турыны рог у Тураве гучаў…» у выкананні памочніка рэдактара Марыі Ліпніцкай.

Кнігу-альбом «Тураўская рапсодыя», якая выйшла ў серыі «Культурная спадчына Беларусі» пры падтрымцы ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» прадставіла менеджар выдавецтва Святлана Франко. У прэзентацыі выдання прыняў ўдзел Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч — адзін з аўтараў кнігі-альбома, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Віншуем паэта Мар’яна Дуксу з атрыманнем Нацыянальнай літаратурнай прэміі (у намінацыі паэзія) за кнігу «Птушка вечнасці — душа» (Мн.: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2015).

 

Фото Щирякова А. Н.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.