Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню

      19 жніўня 2021 г. супрацоўнікі выдавецтва «Чатыры чвэрці» прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню», якая адбылася ў Прэсс-цэнтры Дома прэссы. Сустрэча была прымеркавана да Дня беларускага пісьменства ў горадзе Капылі Мінскай вобласці (4-5 верасня), на якой выдавецтва і пісьменнікі рассказалі журналістам СМІ пра кніжныя навінкі, якія паедуць на свята.

      Удзельнікі прэс-канферэнцыі:
Стэльмах Алена Анатольеўна — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі;
Клімянок Жанна Юр’еўна — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Чатыры чвэрці»;
Казека Алесь Мікалаевіч — старшыня Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі;
Франко Святлана Іванаўна — галоўны менеджар выдавецтва «Чатыры чвэрці»;
Чудаў Валерый Іванавіч — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;
Цыбульскі Канстанцін Пятровіч — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;
Трахімёнак Сяргей Аляксандравіч — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

       Намеснік галоўнага рэдактара Клімянок Жанна Юр’еўна рассказала пра навінкі, якія выйшлі ў выдавецтве ў апошні час:
- «Валянцін Губараў». Альбом твораў мастака, вядомага сваімі карцінамі далёка за межамі Беларусі, быў прэзентаваны на персанальнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
- «Град во имя свое поставил…»: полоцкий князь Борис Всеславич — основатель города Борисова. Выданне прысвечана 920-годдзю княжання заснавальніка горада Барысава полацкага князя Барыса Усяславіча. Прэзентавалася кніга на свецкіх і царкоўных мерапрыемствах, стала падарункам заслужаным людзям Барысаўскай зямлі.
- Васіль Зуёнак «Паўстанак з літарай «Л» (элегіі). Імя Васіля Зуёнка вядома многім. Сцвердзіўшы сябе як таленавіты лірычны паэт, Васіль Васільевіч выступіў у раней не вядомай чытачу іпастасі — празаіка. Кнігу складаюць празаічныя элегіі, якія ўпершыню публікуюцца асобным выданнем.
- Алег Грушэцкі «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства».
- Міхась Сліва «Кума з Аўстрыі».
- Уладзімір Гаўрыловіч «Куда улетает Ангел». Кніга таленавітага гомельскага аўтара знаходзіцца ў працэсе вытворчасці, але хутка пабачыць свет.
- Завяршаем працу над чарговым сёмым выпускам серыі «Культурная спадчына Беларусі» пад назвай «Вандроўка да хлеба», якая традыцыйна будзе на трох мовах. Асобнае выданне-спадарожнік выключна на англійскай мове.

      На Дні беларускага пісьменства ў Капылі будзем прэзентаваць кнігі двух аўтараў: Сяргея Аляксандравіч Трахімёнка «Когда хвост виляет собакой» і «Нобелиат», якія выйшлі да юбілею аўтара, а таксама Віктара Аляксандравіча Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і…».

      Абодва творцы лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сяргей Аляксандравіч атрымаў званне ў 2008 годзе, Віктар Аляксандравіч — сёлета за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і…», якая пабачыла свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці».

      Новы раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай «Парыж, Эйфелева вежа і…» — пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме.
 

Больш падрабязна пра сустрэчу можна даведацца з відэазапісу прэс-канферэнцыі на YouTube-канале Дома прэсы.
Дом прэссы: 19 августа 2021 г. в 11.00 у Прэсс-центры Дома прэссы адбылася прэсс-канферэнцыя на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню»
Мінісэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь: Книжные новинки ко Дню белорусской письменности

БелтэлерадыёкампаніяДень белорусской письменности: более ста писателей примут участие в празднике слова

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.