Роўнасць чалавека i пчалы

Праваднiкi ў свеце культурнай спадчыны — Кожны праект нараджаецца па-рознаму.

      З гэтым выданнем як атрымалася... Калi рыхтавалi кнiгу «Жывая культура Беларусi», шмат працавалi з вядомым беларускiм фотамастаком, членам праўлення народнага фотаклуба «Мiнск» Альфрэдам Мiкусам. Менавiта ён, калi мы згадвалi ў кнiзе пра бортнiцтва, расказаў нам, што гэты промысел найбольш захаваўся на Гомельшчыне. У гэты рэгiён два гады ездзiлi вядомыя даследчыкi, фiксавалi працэсы i занатоўвалi размовы з бортнiкамi, — расказвае дырэктар i галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрцi» Лiлiяна Анцух, яна ж з'яўляецца адным з аўтараў i ўкладальнiкам выдання. — Узялiся вывучаць тэму, i высветлiлася, што ў 2020 годзе запланавана ўключэнне бортнiцтва ў спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (матэрыялы на ўключэнне беларускiя бортнiкi падалi ў Нацыянальную камiсiю Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА, гэтаксама ў сябе зрабiлi i польскiя бортнiкi). I вось тады пачалася работа над кнiгай.

      Бортнiцтва — пачатковая форма культурнага пчалярства, заснаванага на развядзеннi i ўтрыманнi лясных пчол-баровак у штучных дуплах (борцях). У Беларусi яно захавалася як традыцыйны промысел з глыбокiм культурным кантэкстам. Ён ахоплiвае як канкрэтныя практыкi па вырабе калод, вулляў, борцяў, прылад i прыстасаванняў, так i шырокi пласт ведаў пра навакольны свет, а таксама ўменнi i веды, звязаныя з дрэва-, скура- апрацоўкай, элементы нематэрыяльнай культуры — i ўсё разам можна разглядаць як культурны код супольнасцi, сям'i i рэгiёнаў. Кнiга-альбом «Бортнiцтва — сувязь часоў» выйшла на беларускай, рускай, польскай i англiйскай мовах. Да супрацоўнiцтва запрасiлi даследчыкаў Рэгiну Гамзовiч i Iвана Восiпава. Улiчваючы, што iнфармацыю рыхтавалi на чатырох мовах, далучылi да працэсу найлепшых перакладчыкаў.

Падрабязней...

Алена Драпко

Газета "Звязда" ад 03.11.2020 г.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.