Прычаснікі духоўнасці

      6 снежня 2018 г. у Мастацкай галерэі М. Савіцкага адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды 25-годдзя выдавецтва «Чатыры чвэрці», прысвечаная Году малой радзімы. Калектыў віншавалі калегі, партнёры, сябры. Сярод прысутных былі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла святар Станіслаў Рагальскі.

     Дырэктар Ліліяна Анцух коратка павітала запрошаных гасцей: 

«Малая радзіма выдавецтва – горад Мінск, Радзіма – Беларусь. 25 гадоў таму ў сталіцы Беларусі Мінгарвыканкамам было зарэгістравана выдавецтва з такой незвычайнай назвай «Чатыры чвэрці». Тады быў дадзены старт. Свой шлях яно пачынала маленькім ветразем у бурлівым акіяне 1990-х, але з усіх сіл імкнулася захаваць курс на адраджэнне духоўнай і нацыянальнай культуры.

Азіраючыся назад, цяжка паверыць, што мы змаглі выстаяць – не скаціцца да бульварнай таннай літаратуры, якая тады прыносіла прыбытак. Год за годам невялікі, заўсёды згуртаваны калектыў упарта рухаўся ў выбраным напрамку. Бог і людзі падтрымлівалі нашы сілы. Сустрэча з Уладыкам Філарэтам, спазнанне першых хрысціянскіх ісцін, па якіх самі вучыліся жыць і спрабавалі праз кнігу данесці іх да людзей, – лёсавызначальныя падзеі...

І, канешне, словы падзякі – калектыву, тым маладым, адукаваным, поўным сіл, што працуюць сёння, ужо ў ХХІ стагоддзі, у выдавецтве. Будучыня за імі. Наперадзе шмат цікавай і займальнай работы. Творчы патэнцыял супрацоўнікаў, іх высокая адказнасць за вынік ўсяляюць надзею на тое, што наша кніга будзе патрэбна грамадству заўсёды.

Перакананая, нашы дзеці будуць чытаць Кнігу, будуць удзельнічаць у пазнанні і ўдасканаленні Сусвету. А мы будзем памятаць простыя ісціны, такія як у гэтых словах схіманахіні матухны Рахіль:

На что призван, то и исполняй.

Все земное заманчиво.

Над голубым сводом есть еще небо,

куда должны стремиться все живущие».

 

Фрагменты святочнага вечара.

Фотаздымкі Анатолія Дрыбаса, Мікалая Краскоўскага

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.