Прэзентацыя кнігі Міколы Адама "...І прыдбаў гэты дом"

      29 лістапада 2019 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, журналіста, перакладчыка Міколы Адама «...І прыдбаў гэты дом», выпушчанай выдавецтвам «Чатыры чвэрці».
      Постаць жанчыны заўжды займае важнае месца ў сусветнай культуры, знаходзячы ўвасабленне ў лепшых творах мастацтва і літаратуры. Аўтабіяграфічны раман Міколы Адама – працяг выдавецкай серыі «Жаночыя лёсы», заснаванай у 2019 годзе.

      Кніга «...І прыдбаў гэты дом» – пра паяднанне лёсаў і душ, аднак таксама і пра іх раз’яднанне. Пра каханне як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе. На прыкладзе жыцця адмыслова ўзятай асобнай сям’і аўтар паспрабаваў адлюстраваць эпоху 1970–1990-х гадоў, датычную Беларусі і Казахстана.

      З прывітальным словам выступіла дырэктар ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» Алена Кубышкіна. Сустрэчу працягнулі вядучая – паэт Таццяна Будовіч, а таксама супрацоўнікі выдавецтва. Душэўная атмасфера была створана музычным суправаджэннем: перад гасцямі выступіў ансамбль сярэднявечнай музыкі «Вір» пад кіраўніцтвам Марыны Лайковай, гучалі песні на вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколы Адама ў выкананні акцёра і музыканта Дзяніса Фешчанкі. Сардэчныя словы віншавання з выпускам кнігі гучалі ад генеральнага дырэктара ААТ «Рэдакцыя газеты «Шапакляк» Анатоля Гармазы, вядомых пісьменнікаў Яўгена Хвалея і Васіля Найдзіна, сяброў аўтара – пісьменніка Янкі Лайкова і акцёра Паўла Астравуха, аднакурснікаў – Каці Лявонавай, Васіля Дзёмкіна.
     Кожны, хто наведаў прэзентацыю, меў магчымасць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.
     Выказваем шчырую ўдзячнасць за арганізацыю мерапрыемства супрацоўнікам бібліятэкі Наталлі Канашук, Алене Матвеевай, за фотарэпартаж Марыне Варабей.

© Фотаздымкі Марыны Варабей, выдавецтва «Чатыры чвэрці»

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.