Прайшла прэзентацыя кніг Віктара Шніпа, выдадзеных ў 2014 годзе

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купала г. Мінска 13 лютага 2014 г. прайшла прэзентацыя кніг Віктара Шніпа: “Тутэйшая туга” (з серыі “Бібліятэка гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”) і “Першы папяровы снег” (з серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”), якія выйшлі ў нашым выдавецтве ў 2014 годзе.

Сустрэча атрымалася вельмі цеплая і шчырая. На вечарыну завіталі вядомыя беларускія пісьменнікі і сябры аўтара: Навум Гальпяровіч, Анатоль Зэкаў, Мікола Чарняўскі, Зіновій Прыгодзіч, Людміла Рублеўская, Іна Фралова, а таксама шмат іншых, хто любіць і шануе творчасть Віктара Шніпа. Не абмінулі сваёй увагай і карэспандэнты - газеты “Літаратура і Мастацтва” Марына Весялуха, з Белрадыёкампаніі.

 У той вечар гучала шмат жартаў, а таксама добрых слоў у адрас пісьменніка.   

 Адкрыла прэзентацыю дырэктар Цэнтральнай  бібліятэкі імя Янкі Купалы — Кубышкіна Алена Віктараўна. Дырэктар Ліліяна Фёдараўна гаварыла пра тое, што выдавецтва дбае пра беларускіх творцаў ўжо на працягу 20 гадоў, што яго хвалюе стан беларускай літаратуры. Бібліятэкам не хапае фінансавання для набыцця кніг і чытач не мае магчымасці знаёміцца з патрэбнай кнігай.

Далей камерны хор “Класіка” (дырыжор Алена Маісеенка) выканаў некалькі твораў. Напрыканцы вечара выступілі дзеці з жартоўным танцам.

І, канешне, на працягу вечарыны гучалі вершы паэта ў аўтарскім выкананні.

Гаворка ўсёж-такі вылілася, як і ўсе мерапрыемствы выдавецтва “Чатыры чвэрці”, у размову пра сучасную літаратуру, ролю і значэнне паэзіі ў жыцці чалавека.  

Усе прысутныя пажадалі новым кнігам Віктара Анатольевіча шчаслівага вандравання да чытача.


У кнігу выбраных твораў Віктара Шніпа «Першы папяровы снег» увайшлі яго лепшыя вершы і проза, напісаныя на працягу 30 гадоў.

«Тутэйшая туга» — новая кніга твораў лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура» (2008) пісьменніка Віктара Шніпа.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У раздзел «Раніца» ўвайшлі верлібры, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Танку, а таксама беларускім мастакам. Раздзел «Дзень» — дзённікавая проза паэта, у якой адлюстравана жыццё з усімі яго радасцямі і трывогамі. Раздзел «Вечар» — філасофская лірыка. Раздзел «Ноч» — тут можна адпачыць ад вершаў і паразважаць над прачытаным…

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.