Ліліяна Анцух: «Калі ідзеш да мэты, не лічы свае крокі»

«Грацыёзная, інтэлектуальная і працавітая, яна ўмее стварыць культурную прастору і забяспечыць яе творчае існаванне. Тонка адчуваючы паэзію і разумеючы, што паэзія — самае праўдзівае выяўленне хараства, яна шляхетна спалучае ў сабе рамантычнае і неабходнае. З балетнай лёгкасцю яна пераадольвае свой шлях. Яе жыццё — не проста час, які аддаецца сям'і, рабоце і жаданым радасцям, а гэта час, узбагачаны змястоўным лёсам. Яе характар — матэматыка, народжаная музыкай. Яна ведае: спакою няма, таму яе стыль — быць спакойнай...» — гэтак натхнёна пісаў Леанід Дранько-Майсюк пра жанчыну з «квяцістым» імем. Ліліяна Анцух — капітан, які 27 гадоў знаходзіцца за штурвалам карабля пад назвай «Выдавецкая дзейнасць». Пра «капітанства» пагутарылі з дырэктарам выдавецтва «Чатыры чвэрці».

—Ліліяна Фёдараўна, у які момант вы зразумелі, што лёс будзе цесна звязаны з кнігай? Чаму выбралі менавіта такі шлях?

—Усё маё свядомае жыццё непарыўна звязана са Словам і Кнігай. Любімым прадметам у школе была літаратура. Асабліва захаплялася паэзіяй, шмат чаго з класікі памятаю і сёння. З любімых — Багдановіч, Купала, Лермантаў, Пушкін, Бунін, Ахматава. Пералічваць магу бясконца. З задавальненнем пісала сачыненні, якія настаўніца заўсёды зачытвала сярод найлепшых. Вельмі сціплая, няўпэўненая ў сабе, я старалася быць непрыкметнай, рана стала самастойнай. Вучыцца вельмі любіла. З гадамі паступова мяняўся характар: стала больш актыўнай, удзельнічала ў літаратурных вечарынах, у спартыўных мерапрыемствах, займала розныя школьныя «пасады». Калі-нікалі здаралася, што ў самой складаліся вершаваныя радкі. Аднойчы нават «праславілася» ў горадзе Жодзіне, дзе вучылася ў школе ў старэйшых класах, — стала пераможцай літаратурнага конкурсу, прысвечанага Герою Савецкага Саюза Пятру Купрыянаву.

Падрабязней...

Дзіяна КАЗІМІРЧЫК

Фота Анатоля ШЧЫРАКОВА

Газета «Літаратура і мастацтва» № 47 ад 11.12.2020 г.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.