Году гістарычнай памяці і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысвячаецца

      30 чэрвеня 2022 года ў Мемарыяльнай зале Дома літаратара адбыўся круглы стол «Вайна ў лёсах і творчасці пісьменнікаў» і была прадстаўлена выстаўка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры мастацтва «Мы жылі ў буднях барацьбы…», на якой дэманстраваліся архіўныя матэрыялы і фрагменты дзённікавых запісаў пісьменнікаў-франтавікоў Вісарыёна Гарбука, Пятра Валкадаева, Антона Алешкі, Міколы Лобана і інш., а таксама выданні ваеннага часу і першых пасляваенных гадоў.

      У круглым стале прыняла ўдзел дырэктар і галоўны рэдактар нашага выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музей Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

      Ліліяна Анцух распавяла аб шматгадовай мэтанакіраванай працы выдавецтва па падрыхтоўцы і выпуску кніг, прысвечаных тэме вайны і яе асэнсаванню сучаснымі беларускімі творцамі, а таксама аб запланаваных праектах. У 2010 годзе была заснавана і штогод папаўняецца выдавецкая серыя «Дзеці вайны». Кніг з дакументальнымі і мастацкімі творамі ўжо выйшла каля чатырох дзясяткаў, іх вокладкі ілюстраваныя мастацкімі работамі беларускіх мастакоў, сярод іх: Ізяслава Катлярова «В днях, к самозабвенью не готовых...» (2010), Міколы Маляўкі «Беражыце шыпшыну» (2013), Алеся Савіцкага «Узаранае поле» (2014), Казіміра Камейшы «Курганны звон» (2014), Міхася Пазнякова «Хлеб для партызанаў» (2015), Анатоля Зэкава «Параненая памяць» (2015), Яўгенія Каршукова «Заговорщики» (2017), Сяргея Трахімёнка «По следам Таманцева» (2020), Канстанціна Нілава «Капкан на диких охотников» (2022) і іншых.

      Увагу супрацоўнікаў выдавецтва да тэмы Вялікай Айчыннай вайны засяродзіў Алесь Ануфрыевіч Савіцкі. Некалькі выданняў знакамітага пісьменніка ў розных серыях выйшла пры яго жыцці: «Алесь Савіцкі: «Сонца на ўсіх адно» ў серыі «Асоба і час» (2010), «Земля не расскажет» ў серыі «Минская городская библиотека» (2017), «Узаранае поле» ў серыі «Дзеці вайны» (2014). Наперадзе праца па выпуску кніг татарскага пісьменніка Набі Даўлі (1910–1989) «Паміж жыццём і смерцю» (раман пра жыццё ваеннапалонных), расійскага пісьменніка Мікалая Чаркашына «Переходный возраст». Шмат іншых выданняў выходзіла асобнымі кнігамі, сярод іх: Віктар Дзірко «Героическая деревня» (2019) і «Ангелы, сошедшие с небес» (2022), «Солдаты Победы: Дзержинский район» пад рэдакцыяй В. В. Клімовіч і інш. (2–4-я часткі ў 2019–2021 гг.).

Фота Кастуся Дробава

Па тэме: Віктар Шніп: Дзённікі — праўдзівая гісторыя...

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.