«Чароўныя ніткі пані Яніны» Надзеі Ясмінска ў Віцебску

      Знаёмства маленькіх чытачоў і іх бацькоў з новай кнігай «Чароўныя ніткі пані Яніны» (выпушчана выдавецтвам «Чатыры чвэрці», 2020) і яе аўтарам Надзеяй Ясмінска адбылося 19 лютага 2020 года ў дзіцячай кнігарні «Абажурчик» у Віцебску.

      Прэзентацыя ладзілася ў рамках Беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

      Самыя актыўныя слухачы ўдзельнічалі ў чытанні ўрыўкаў з кнігі, разглядвалі ілюстрацыі, зробленыя мастачкай Надзяй Бука, забаўляліся ў займальную гульню з чароўнымі клубочкамі нітак, разбіраліся са значэннямі беларускіх слоў. Прэзентацыі Надзеі Ясмінска адбываюцца зазвычай вельмі цікава, займальна і пазнавальна. Так здарылася і на гэты раз. Цацачныя героі, рэквізіт з намаляванымі казачнымі персанажамі, — засталіся ў памяці цікаўных чытачоў і ў фотарэпартажы Кацярыны Родзінай.

© Фатограф Кацярына Родзіна

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.