18 мая 2023 года ў межах ІІІ Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Алег Грушэцкі разам з іншымі вядомымі дзіцячымі беларускімі пісьменнікамі прыняў удзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі».
Аўтар апавядаў пра серыю «Рыцар Янка і каралеўна Мілана», у якой ужо дзве першыя яе часткі пабачылі свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці» — гэта казкі «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» (2021), «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» (2022). Многім з удзельнікаў форума кнігі ўжо добра вядомыя, і яны з хваляваннем чакаюць працяг фантастычнай і захапляльнай гісторыі.
Фотаздымкі А. Грушэцкага