Аб выніках XXV Мінскай кніжнай міжнароднай выстаўкі-кірмашу

Знакавая падзея ў жыцці краіны — юбілейная Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, у Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” сабрала творчую інтэлігенцыю — пісьменнікаў, выдаўцоў, мастакоў і інш.

Году малой радзімы і міжнароднаму супрацоўніцтву беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі з розных краін свету сёлета была прысвечана выстаўка-кірмаш. Калектыў выдавецтва “Чатыры чвэрці”, працуючы на ніве беларускай культуры, адказна падрыхтаваўся да яе. Пра гэта яскрава сведчаць высокія ўзнагароды, атрыманыя па выніках LVIІ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2018”, які адбыўся напярэдадні. Канкурэнтамі з’яўляліся 147 выданняў ад 39 арганізацый.

Выдавецтва адзначана двума дыпломамі Пераможцы і памятнымі знакамі-сімваламі “Малы залаты фаліянт” за кнігі-альбомы, якiя выпушчаны ў 2017 годзе:

  • у першую чаргу, гэта — “Сімфонія стагоддзяў” (серыя “Культурная спадчына Беларусі”, сумесна з ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”) у намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”;
  • а таксама — “Мінск скрозь стагоддзі”, падрыхтаваны да 950-годдзя сталіцы Беларусі, у намінацыі “Фотапогляд”.

Сустрэчы спецыялістаў выдавецкай справы, мастацтвазнаўцаў і іншых заўсёды спрыяюць культурнаму абмену. Нездарма галоўны дэвіз выстаўкі ў гэтым годзе: “Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы”.

Шмат дзелавых перагавораў, сустрэч з калегамі, пісьменнікамі, мастакамі, удзячнымі чытачамі было ля стэнда выдавецтва. Асаблівай сталася сустрэча з настаяцелем Усіхсвяцкага прыхода протаіерэем Фёдарам Поўным, які звярнуў сваю ўвагу ў вышэйназваных кнігах-альбомах на раздзелы, прысвечаныя духоўнаму жыццю Беларусі.

Адбыліся прэзентацыі: на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда «Канцэрт для скрыпкі i завiрухi» (1 сакавіка 2018 года) падараваў прысутным Р. Сітніца: быў прадстаўлены новы зборнік вершаў “Ток” (музычнае суправаджэнне (гітара) — Фёдар Лысенка); маладая пісьменніца К. Масэ 3 сакавіка прэзентавала зборнік вершаў “Беланоч”. На дзіцячай пляцоўцы выступала таленавітая Н. Ясмінска, расказваючы маленькім слухачам пра кнігу “Восковой волшебник, или Сказка стучится в дверь”.

У свяце Кнігі выдавецтва прыняло актыўны ўдзел: на стэндзе “Чатырох чвэрцяў” праводзіліся аўтограф-сесіі са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі — А. Зэкавым, М. Чарняўскім, В. Гіруць-Русакевіч, Н. Гальпяровічам, Я. Мальцам, С. Трахімёнкам і многімі іншымі.

І, як заўжды, калектыў выдавецтва ахвотна прыступіў да працы, каб з добрымі вынікамі сустрэць сваё 25-годдзе ў снежні 2018 года.

© Фота А. Шчыракова, А. Дрыбаса, С. Франко, М. Ліпніцкай

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.