Аб удзеле ў XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

       Мінская кніжная выстаўка-кірмаш — адна з маштабных прафесійных кніжных выставак, якая падводзіць вынікі працы ў кнігавыдавецкай галіне Беларусі за год. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» 27 гадоў з’яўляецца яе актыўным удзельнікам.

      «Задумайся над сур’ёзным і ўсміхніся жарту. І ў жарце адшукай сур’ёзнае, а ў сур’ёзным — цень усмешкі», — некалі пісаў Уладзімір Караткевіч. Нельга не пагадзіцца з выразам класіка. Шукаць «сур’ёзнае ў несур’ёзным» і наадварот даюць магчымасць творы з выдавецкай серыі «Несур’ёзна пра сур’ёзнае». 6 лютага 2020 года яна была прэзентавана на пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі знакамітым пісьменнікам Яўгенам Хвалеем. У яе ўвайшлі гумарыстычныя творы сучасных пісьменнікаў. Пасля адбылася аўтограф-сесія з удзелам аўтараў: Міхася Пазнякова, Міколы Чарняўскага, Рэгіны Рэўтовіч, Васіля Найдзіна, Анатоля Зэкава, Алеся Камароўскага, Уладзіміра Цануніна і іншых.

      Гэтым жа днём выдавецтва разам з беларускім пісьменнікам, сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргеем Трахімёнкам, які працуе ў дэтэктыўным жанры, напярэдадні 70-гадовага юбілею творцы, прадставілі на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі новыя кнігі «По следам Таманцева» (Серыя «Дзеці вайны), «Бог любит Одессу» (Серыя «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі»).

      7 лютага адбылася святочная цырымонія ўшанавання пераможцаў LIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацва кнігі». У намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» выдавецтва «Чатыры чвэрці» ўзнагароджана дыпломам І ступені за выданне кнігі-альбома «Жывая культура» (серыя «Культурная спадчына Беларусі»).

      А ў суботу, 8 лютага, Надзея Ясмінска, добра вядомая маленькім чытачам, расказала аб сваёй кнізе «Чароўныя ніткі пані Яніны», якая вызначаецца заахвочвальным сюжэтам і цудоўнымі ілюстрацыямі.

      ...Высакаякасныя вынікі плённай працы, кніжныя падарункі чытачам прадставіла наша выдавецтва. Янка Брыль пісаў: «Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся — Слову». Лічым, што добры шлях для адукаванага, інтэлігентнага чалавека — прайсці цераз кнігі да духоўнасці. Слоўная культура сёння развіваецца і застаецца засведчанай на паперы. Маліцца добраму слову? Чаму б і не.

(с) Фота выдавецтва «Чатыры чвэрці»

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.