Зіновій Прыгодзіч : «Шчасце — служыць дабру»

Серия: 
Год: 
2022
ISBN: 
978-985-581-565-6
Цена: 
27 руб. 00 коп.
Объем: 
208 стр.
Размер: 
14.5x20.0 см
Переплет: 
твердый
Язык: 
Русский
Белорусский
Статус: 
В наличии

Зіновій Прыгодзіч — вядомы беларускі журналіст, галоўны рэдактар папулярнага ў краіне часопіса «Гаспадыня». Член Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Аўтар каля 40 мастацкіх і дакументальных кніг. Яго аповесці «Ноч перад нядзеляю», «Журба мая светлая», «Чаромхавыя халады», шматлікія апавяданні і эсэ ўзнімаюць важныя, актуальныя праблемы — лёс сучаснай беларускай вёскі, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей, радасці і пакуты першага кахання, прычыны п’янства і іншых амаральных з’яў.

Гэтая кніга ў серыі «Асоба і час» — своеасаблівыя агледзіны пражытага і перажытага пісьменнікам, спроба асэнсаваць сябе ў кантэксце часу. Аўтабіяграфічныя нататкі, артыкулы, эсэ, інтэрв’ю спрыяюць атрыманню чытачом цэласнага ўяўлення пра жыццё і творчасць аднаго з выбітных пісьменнікаў Беларусі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.