Вытокi паэзіі Марыі Мучынскай бяруць пачатак з яе бацькаўшчыны – роднай вёскі Дубіна. Шчырыя радкі паэмы «Адказ старому Уласу» прысвечаны гэтай вёсцы і яе жыхарам. Лiрычныя вершы паэткі, уключаныя ў першую кнігу «Вытокі», будуць цiкавыя для чытачоў рознага ўзросту. У кнізе чырвонай стужкай праходзіць ваенная тэма. Творы аўтара прымушаюць асэнсоўваць хуткаплынны час і дапамагаюць бачыць асабістае прызначэнне ў жыцці. Для яе кожны новы верш – удумлiвая душэўная праца.
Добавить комментарий