У дзівосным свеце аповесцей фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч ажываюць легенды, спяваюць рунічныя камяні і нараджаюцца чары. Народ Курганова Поля — паэты, ведзьмары, ваяры — процістаяць людзям. Але ці настолькі адрозныя народ Курганоў і чалавечыя сыны?.. Верасовыя пусткі напаўняюцца музыкай ветру, магія пранізвае час і прастору. Вершнікі ўжо на шляху... Кнігай «Вершнікі на дарозе» выдавецтва адкрывае серыю «Фантастыка і фэнтэзі».
Літаратура і мастацтва: Зборнік Маргарыты Латышкевіч «Вершнікі на дарозе»
Добавить комментарий