Багата ілюстраванае выданне сродкамі мастацкай фатаграфіі прадстаўляе нацыянальныя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, прыродныя помнікі, нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, уключаныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, Сусветную сетку біясферных рэзерватаў, а таксама змяшчае знакавыя юбілейныя падзеі, уключаныя ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА.
Кніга будзе цікавай чытачам як у нашай краіне, так і за яе межамі.
Добавить комментарий