Аповесць «Узаранае поле» — плён роздуму Алеся Савіцкага, пісьменніка-франтавіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Полацка, пра ваеннае мінулае, пра сувязь пакаленняў, пра духоўны стан чалавека ў лёсавырашальнай сітуацыі на мяжы жыцця і смерці. У творы, што ўпершыню ўбачыў свет у 1978 годзе, аўтар паказвае, якой цаной заплаціў наш народ за перамогу над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне і з каго сучаснай моладзі можна браць прыклад.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, але ў першую чаргу — прадстаўнікам маладога пакалення, бо ім жыць і працаваць у Беларусі, свабоду якой у баях адстойваў кавалер ордэна салдацкай Славы Алесь Савіцкі.
Добавить комментарий