Эсэ і літаратурныя партрэты, змешчаныя ў новай кнізе пісьменніка Міколы Чарняўскага, знаёмяць з вядомымі паэтамі і празаікамі сучаснага пакалення. Большасць з іх — гэта яго равеснікі, сябры па жыцці і творчасці: Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Уладзімір Дзюба, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мацвеенка, Уладзімір Мазго, Васіль Ткачоў і інш.
Праўдзіва, з добрым веданнем таго, аб чым апавядае, прыгадвае аўтар таксама далёкую пару свайго супрацоўніцтва з газетай «Піянер Беларусі», працу ў рэдакцыі часопіса «Бярозка»; узнаўляе гісторыю са знакамітай паэмай «Сказ пра Лысую гару», сустрэчы з яе аўтарам — народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам; дзеліцца ўспамінамі пра кнігу свайго маленства «Ніколі не забудзем».
«Свая ёсць песня…» можа стаць карыснаю для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, паважліва ставіцца да роднага слова.
Добавить комментарий