Сакральная культура Касцёла Беларусi

Год: 
2019
Объем: 
60 стр.
Размер: 
20.5x29.0 см
Переплет: 
мягкий
Язык: 
Белорусский
Статус: 
Нет в наличии

Выстава “Сакральная культура Касцёла Беларусі” – сапраўднае дасягненне музейнай галіны нашай краіны. Многія творы іканапісу, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,
кніжныя помнікі, артэфакты з музейных збораў і прыватных калекцый упершыню былі прадстаўлены шырокаму колу грамадскасці і знайшлі адлюстраванне ў дадзеным каталогу. 

Каталіцкая царква аказала значны ўплыў на развіццё выяўленчага і музычнага мастацтва Беларусі. Сёння беларускі касцёл робіць вялікую культурна-асветніцкую справу і з’яўляецца моцным сацыяльным інстытутам, а яго сакральнае мастацтва – унікальным феноменам духоўнай спадчыны беларускага народа. Беларускія святыні даўно сталі візітнымі карткамі беларускай культуры, каталіцкая школа іканапісу вядома далёка за межамі нашай краіны, беларускія святары карыстаюцца заслужанай павагай за сваю асветніцкую дзейнасць. 

У 2018 годзе беларусы з вялікім гонарам успрынялі навіну аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Урачыстасць у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. 

Шчырыя словы падзякі Яго Эксцэленцыі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу за падтрымку ініцыятывы па арганізацыі выставы і ўсім тым, хто спрычыніўся да ажыццяўлення праекта. 

Павел Сапоцька,
дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея
Рэспублікі Беларусь

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.