Прызба, альбо Смяяцца — не плакаць

Категория: 
Год: 
2012
ISBN: 
978-985-7026-55-5
Объем: 
284 стр.
Размер: 
12.5x20.0 см
Переплет: 
твердый
Язык: 
Белорусский
Статус: 
Нет в наличии

Дзіцячая літаратура, гумар і сатыра, лірыка — той палетак, дзе плённа працуе паэт Мікола Чарняўскі. За пяцьдзясят гадоў, што мінулі з часу выдання першага зборніка вершаў, з-пад яго пяра выйшла больш за трыццаць кніг, якія былі прыхільна сустрэты чытачамі. Ён ушанаваны званнем лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон».

У гэту кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычна-гумарыстычныя творы М. Чарняўскага, якія друкаваліся ў зборніках «Чалавечнасць», «Трывога», «Казёл-моднік», «І не косяць, і не жнуць», «Камар на матацыкле», «Нашто бабе агарод?», «Лёкса ў люксе», «У трох соснах...», а таксама новыя, напісаныя ім у апошні час. Аўтар запрашае пасядзець з ім на «прызбе часу», каб разам паразважаць над праявамі сённяшняга жыцця, над тым, што пражыта і перажыта, вынашана і ўзважана сэрцам, а заадно — пасмяяцца ды пажартаваць: дзе горка і колка, дзе ў добрым настроі, ад душы.

Сацыяльная завостранасць, імкненне глыбей разгледзець характары сваіх герояў, едкі сарказм і вясёлая ўсмешка — вось тое, што вызначае мастацкія вартасці твораў, змест усёй кнігі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.