Паўстанак з літарай «Л»

Категория: 
Год: 
2021
ISBN: 
978-985-581-417-8
Цена: 
17 руб. 00 коп.
Объем: 
232 стр.
Размер: 
14.5x20.0 см
Переплет: 
твердый
Язык: 
Белорусский
Статус: 
В наличии

Імя Васіля Зуёнка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Ганаровага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядома кожнаму аматару беларускай літаратуры. Пазначанае на вокладцы, яно нязменна з’яўляецца гарантам высокага эстэтычнага ўзроўню, своеасаблівым знакам мастацкай якасці. Сцвердзіўшы сябе як таленавіты лірычны паэт і аўтар буйных ліра-эпічных твораў, Васіль Васільевіч напрыканцы ХХ стагоддзя выступіў у раней не вядомай чытачу іпастасі — празаіка.

Гэтую кнігу Васіля Зуёнка складаюць празаічныя элегіі, якія ўпершыню публікуюцца асобным выданнем. Аўтар невыпадкова так назваў сваю прозу: у творах раскрываюцца складаныя, часта драматычныя перыпетыі жыцця галоўных герояў, паказваецца іх сутыкненне з неспрыяльнымі абставінамі. Пісьменнік запрашае чытача зазірнуць у душу «маленькага чалавека», радасці якога нярэдка абарочваюцца стратамі...

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.