Анатоль Зэкаў нарадзіўся праз дзесяць год пасля вайны. Таму апавяданні, вершы і эсэ, якія склалі кнігу пісьменніка “Паране-ная памяць”, у пераважнай большасці не столькi пра вайну, дзе ўсё наўкол грымела і палала ў агні, колькі пра тых, хто, набліжа-ючы светлы Дзень Перамогі, дзеля яе не пашкадаваў жыцця або прыйшоў з вайны паранены і пакалечаны, каб жыць і працаваць за сябе і загінуўшых сяброў. А яшчэ пра тых, хто не дачакаўся з Вялікай Айчыннай сваіх мужоў, сыноў і братоў, што ў нязгас-най памяці назаўсёды засталіся такімі ж маладымі, якiмi яны былi, калі бачылі іх у апошні раз, право дзячы на фронт.
Шчымлівыя паэтычныя радкі, як і празаічныя аповеды, кра-наюць душу, скаланаюць сэрца, трывожаць памяць.
Добавить комментарий