Выданне мае на мэце папоўніць скарбніцу ведаў пра старажытнае мястэчка Барысаўшчыны (цяпер аграгарадок) — Зембін. Са старонак гэтай кнігі ён упершыню паўстае перад чытачом, пачынаючы ад XVI стагоддзя і да сённяшняга часу. Для паселішча і яго жыхароў ніводнае стагоддзе не было зацішным: нашэсці, войны нанеслі шмат незаменных страт. На працягу апошніх значна пацярпела найпрыгажэйшая Свята-Міхайлаўская царква, разбурыўся велічны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў апошнім у Беларусі, узведзеным у стылі барока. Вялікая Айчынная вайна забрала сотні жыццяў. Аднак у мірны час зембінцы здолелі адрадзіць гаспадарку, умацаваць дабрабыт, стварыць культурнае і духоўнае асяроддзе.
Асновай для навукова-папулярнага аповеда аўтару паслужылі дакументальныя і архіўныя крыніцы, навуковыя публікацыі, успаміны відавочцаў падзей, гутаркі з сучаснікамі, матэрыялы са сродкаў масавай інфармацыі.
Кніга будзе карыснай усім, хто мае непасрэднае дачыненне да Зембіна, а таксама краязнаўцам, супрацоўнікам музеяў, экскурсаводам, бібліятэкарам, выкладчыкам вучэбных устаноў, настаўнікам сярэдніх школ.
ОО «Союз писателей Беларуси»: "Звяртаючыся да родных каранёў…"
СБ БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ: В издательстве «Четыре четверти» вышла книга Лилианы Анцух об агрогородке Зембин на Борисовщине
Хатняя старонка » Гісторыя і Этнаграфія: "Пра Зембін — слаўны аграгарадок"
Літаратура і мастацтва » Крытыка "ЛіМ": "Памяць і клопат пра родны аграгарадок"
Адзінства. Культура, Общество, Зембинский сельсовет: "Ад спадчыны да сённяшніх дзён: у Зембіне прайшла прэзентацыя кнігі аб гэтым населеным пункце"
Борисовская центральная библиотека имени И.Х. Колодеева: "Лилиана Анцух: «Борисовщина не изучена сегодня полностью». Стремимся «Да родных каранёў…»"
Приход храма святого Архангела Михаила аг. Зембин Борисовского р-на Борисовской епархии Белорусской Православной Церкви: "В Зембине прошло мероприятие по случаю презентации книги с одноименным названием"
Общенациональное телевидение (ОНТ): К 100-летию Борисовского района серия "Малая родина" пополнилась книгой о деревне Зембин. см. видео с 11:36
Добавить комментарий